четверг, 24 января 2013 г.

Крылатая далеч



Вяртайся! Так сказалі мне маі лепшыя сябры. Як бы не было цяжка, але памятай тут заўжды чакаюць нават калі пасля шмат год цябе ніхто не пазнае...

Раней людзі не маючы другіх магчымасцей лезлі у горы, чыталі кнігі, ахоціліся па троху рыбачылі, адным словам лезлі з саміх сябе. Краіна лепшая, чаго яшчэ хацець больш? Тут яшчэ столькі месц не пакораных, што там да другога свету. А калі пашанцуе змагчыся у чэсная схватцы с суседам за Федырцыйнай Рэспублікі Германія, то к таму часу будь гатоў.

Цяпер жа месца праверкі на якасць пераняслася ўдалечыню. Не тут, а там толькі там правяраяцца чалавечая якасць, за мяжой жахаў, крызісаў і высокай цаны на паліва. Як яны там жывуць у жудасці і поўнай нераунаваге з ассяроддзям, ці можа там усе была не так? Я усяго гэтага баяўся не менш…Жах..


Кропкай адліку пайшло не сёння, а зыбытае ўчора. Калі я пісаў навуковую працу па тэме: “У чым мне дапамаглі беларускія дзеячы”. Было складана супаставіць усю інфармацыю, зрабіць вывады. Панятна стала адно, што нічога ён мне не даў. Як не было Народнага героя. Як яго не прымаў, пад якой зоркай не раглядываў, але Limp Bizkit перамог. Нё ён адзін, такіх “сапраўдных” жывых герояў у мой час з’явілася зашмат. Не было часу смакаваць яны нібыта зваліліся з неба. Усё як сёння памятаю адбылося, калі ў нядзелю па тэлебачнню пачалі паказваць казкі Уолт Дзіснэя, Уорнэр Бразэрс з Чорным плашчом, Скруджам Макдакам, Вуцінымі гісторыямі, Чарапашкамі Ніндзямі і гэтак далей. Нават мой старэйшы “разумнейшы за мяне” брат адкладываў усякаю навуку і перш за мяне бяжау ў зал займаць лепшае месца… Спісак можна была працагаваць доўга i з вялікім захапленнем. Калі ў замежных фільмах былі сапраўдные героі якія маглі спасці ўвесь свет, яны яго без усялякага сумлення спасалі. Што мне Кастусь, Што мне Цётка…ўсе яны нішто перад чалавекам-машынай “Цермінатарам”. Кожную фразу якога раз за разам паўтарая многія палітычны дзеячы: “Ал бі бэк”. Стоячы у чарге у банкамат я чую не “Калі ласка”, а геройскае “Ал бі бэк”. Гата ж беларускі банкамат, а ён мне ўсё адно: “Ал бі бэк”.


А дзе ў гэты час былі нашы сапарудные героі? Яны сядзелі на старонках кніг, якія пыліліся на забытых полках і рыдая выціралі горкія слезы лушпаямі сапраўднай беларускай бульбы. Западная гісторыя гэта жыць цяперашнімі героямі, а не капацца ў гісторыі, не модна і ўсё тут. Цябе гэта здзіўляе? Нічога мярыся, ліба змагацца і абстрагіравацца, ад свету, альбо быць як усе. Колькі даследчыкаў “глабальна” падымаюць гэту праблему моладзі без розніцы, бо маладзь з пакалення ў пакалення пытаецца выдумаць наступны “веласіпед”, а лузеры і старперы прэч з дарогі. Не маеце вагі, так не мяшайце траціць апошнія калорыі. Нельга дома і на вуліцы? Мы будзем цясніць бамжэй і катоў у падвалах. І наша зорка абавязкова зазіхаціць недзе каля Вялікай мадьзведіцы. Беларускія героі і сёння сядзяць дзе ўвесь час сядзелі. Толькі што дзе нідзе мышы выелі некалькі кавалкау добрай, ГОСТавай паперы можа і з лепшымі момантамі аповядзі. Глабалізацыя ні дае шанца нікому. Ні чорнаму, ні беламу. Слезы Нашых Беларусскіх змагароў высахлі і ператварыліся ў калійную соль, вось ёй пака і жівем, а астатні час здаем пазіцыі адна за другой. Сціраем і так выцветшыя старонкі Нашай Нівы, нашай маленькай нялёгкай гісторыі. Я і сам многае забыў. Цяжка не разумець хто я такі і не бачыць адказа ў вачах майго асяроддзя. Цяпер мая краіна ператварылася не больш не мень як у РЫНАК СБЫТА. Ўсё астатняя схавалася і страціла сэнс. Нават еслі ты там вырашыў схавацца, то аўталаўка с прысмакамі праз некаторы час ўсё роўна знойдзе цябе і шчыра размясціць на сваіх прылаўках напоі з асалодай. Цяжка разумець усе кропкі зроку. Цяжка адно не заўважаць на карню і усхвалёвывацца другім, занаходячыся ўвесь час меж дзьвух вогнішч. Стаміўся цікаць, стаміўся строіць заслоны ад статыстікі, сплетняў і бясконцых чэрг…


Першы раз бачу Зямлю у такім малым, амаль нічым не прыкрытым памеры. Як зачараваны ўвесь час глядзеў у ілюмінатр. Нібы спрабаваў на ўсё астатнее жыццё схаваць гэтае ні з чым не падобнае пачуцце – ляцець ў паветры, амаль як птушка, накіроуваючыся ў вырай. Праз заслоны ўмоўных межаў. Праз мовы. Праз наказы. Толькі за палет можна бясконца плюсаваць “Богу”, прыемным пасажырам, легкай гаворцы сцюардэс і сюрпрызу – сядзець у ўборнай недзе між 10 000 і 15 000 метрамі над узроўнем мора. Морачка, маё мора. За ўсё жыцце ні разу так і не дабраўся, так і не пабачыў яго. Па сводках сцюардэссы зразумеў, што яно недзе унізу – мора. То самае з блакітам, свежым паветрам і неабхватным памерам. Хоць і не чуць павеву ветра, хоць не дакрануцца да пырскаў прыбоя але мой сябр гэта цуд, сапраўдны цуд.

Пасадка. Регістрацыя. Мытня. Часовая віза пачала свой адлік. Я нават нешта і расцяраўся, бо назад вяртацца нельга, толька наперад. Тольікі я, замежжа і нікога побач. Адна надзея на рэкамендацыі да знаёмых ад маіх знаёмых.


Як Нікіта Хрушчоў ужо як нядзелю знахожуся ў эйфарыі і бясконцых адкрыццях. Ня менш за Калумба пры набліженні да Амерыкі. Напэуна кожны, хто сюды хоць раз трапляў за сваё хуткае жыцце адчуваў падобныя пачуцці. Усё што нада ёсць і праца, і отдых і первая ступень будучні без іллюзій, хоць і з старай асновай. Уразіла сустрэча з такімі жа як і я – скітальцамі. Першы раз я нават не зразумеў, а ці ўехаў я, ці можа ўсе хто круціўся вакол мянее раней там за “кардонам” ў адну ноч паспелі сабраць усе рэчы і пракраўшыся на новую тэрыторыю ізноў акружыць мяне ланцугом. Як быццам нікуда і не ляцеў. Адышлі страхі, прапалі сумныя думкі. Які вынік? Такія ж людзі, такіж складаны лёс, многа працы і дзе нідзе адпачынак. Пусць я тут быў ніхто, але ўсе тут былі прыкладна на адным узроўне. Сёння белыя, заутра блакітныя…Джоный, Мэры і Сміты пусьць яны сапраўдныя амерыканцы але прыемна бачыць i адчуваць ў іх дух, моц сапраўдных Беларусаў.

Разве што бацькоў не хапае, а так…Нічога нешта будзе, а калі некалі прыйдезцца вяртацца на Радзіму, хоць як і госцю. А вы там не сядзіце там моўчкі, не хнычце. Лепей заварыце гарбаты, пастўце на стол кошык с пернікамі і спакойна вечарэйце. Тут ўсё добра, тут будзе толк. Так было патрэбна, каму не ведаю. Сам ведаешь толкі ноль нічога не можа даць. Можа як раз тут і знойдецца згубленая яшчэ ў дзяцінстве дзеючая адзінка.

Комментариев нет:

Отправить комментарий