пятница, 29 декабря 2017 г.

Сіні палітон

Каткі віноўнікі ва ўсе часы.
Як яно было. На пяты дзень ад адкрыцця кавярні да нас пачаў заходзіць кот. Памочнік повара Марыля рэгулярна падкармлівала яго. Выносіла з кацельнай на ганак недаедки.

А ў той дзень кот не прыйшоў…
Не прыйшоў таму, што пад Злота ў мужыка раптоўна стаў кепскі настрой. Таму что ён пасварыўся зранку з жонкай. Псіхануў і вырашыў запіць. Увогуле, ён не пiy ўвесь гэты час. Нават  быў закадзіраваны два гады таму яшчэ у Віцебску. Так здарылася, што нагодай для сваркі стаў іх сын. Проста яму не хацелася ісці ў школу ў свой чацьверты класс бо баяўся Валодзі. Гэты Валодзя быў самым моцным хлопцам у классе і заўсёды чапіўся. (Дзіўна, праз трыццаць восем год, Валодзя памёр ад раку машонкі).
Але гэта будзе потым, а цяпер мужык ссіхануў, бо разумеў сына і дазволіў не ісці ў школу. Яго ў дзяцінстве таксама крыўдзіў самы моцны хлопец у класе. Пазіцыя маці была цалкам супрацьлеглая: яе бацькі выхавалі халоднай і цвярозай дзяўчынай. Маўляла - трэба праблемы вырашаць, а не хавацца ад іх. Яна казала, што сыну трэба ісці і даць Валодзе ў тык, бо трэба ісці на страх і толькі так яго можна пераадолець.
У сям’і і раней былі праблемы, але сёння градус кіпення дайшоў да піку. Мужчына сарваўся і нават не апранушы свой сіні любімы палітон, без шапкі сеў за руль свайго другога пассата і паехаеў у сторану Мураж. У салоне гучала незграбная для дадзенай сітуацыi мелодыя, фары прабівалі туман, серпантын дарогі цьмяніўся ад салёных слёзаў. Гэта былі слёзы абурэння назапашаныя гадамі злосці, дзіцячай крыўды… І ўсё гэта дзіўна міксавалася с настальгічнымі ўспамінамі пра дзяцінства на вёсцы.
Усё так і было. Падавалася, што толькі адно імгненне магло змяніць усіхні лёс. Так і сталася. За сваімі эмоцыямі мужчына не здолеў закмеціць невялічкі клубочак, які ляжаў на узбочыне дарогі. У святле фар клубочак ажыў і рванууся на другі бок дарогі, але не паспеў праскочыць вялікія зімовыя шыны. Цяпер, пэўна, пачастунак ад памочніка повара мусіў марнавацца на ганку “Кавярні”.

Марыля вырашыла пакуль няма кліентаў што можна пашукаць ката ў прылеску побач кавярні. Упершыню ж ён з’явіўся адтуль. Ён і раней мог знікаць на дзень-другі. Але сёння быў трэці дзень як яго не было. Яна і ўявіць сабе не магла, што роўна праз дзьве гадзіны кот апынецца на беразе Паўночнага Воласа.

-О гарачо, - усклінула Янка.
-Не спяшайся піць, хай астыне, - параіў её спадарожнік. Гэта быў мужчына гадоў пад сорак с крыху сівымі валасамі сабранымі ў пучок.
-Ведаеце, можа гэта не зусім да месца, мы толькі пазнаёміліся, але мне падабаюцца вашыя масіўныя рукі, - сказала Янка.
Мужчына не падаў віда, толькі ціха усміхнуўся. Ён ведаў, што яго рукі падабаліся шмат якім жанчынам.
Янка павярнула галаву і пачала назіраць за дрэывамі якія праляталі з вар’яцкай хуткасцю з бакоў трассы.
"Самс ін зэ уэй" - ціха заспавяў мабільны на заднім сядзенні.
Мужчына не звярнуў увагі на гэты гук. Наўогул падавалася, што ён быў недзе далека ад гэтага месца. Што не яго рукі трымалі кола, што не ён кіраваў аўтамабілем па затуманнаму шляху.
Янка дастала цыгарэту і не спытаўшы яго закурыла. Паспрабавала адчынць вакенца і тады мужчына сказуў:
- У меня не адчыняюцца вакенца.
І так яны ехалі у гэтым цыгарэтным дыму. Кожны са сваім светам у галаве. Пакуль не скончаўся бензін. Форд затарахцеў астаткамі і спыніўся.
Мужчына працягваў гладзець праз лабавое шкло …ён яшчэ ехаў. Можа ён уяўляў што ляціціь на касмічным караблі праз мільярды сузор’яў і галлактыкі? Раптоўна ён адчуў, што нехта штурхае яго ў плячо.
Я на пэўна пайду. - спытала Янка.
Яны разам вышлі з машыны. Разышліся ў розныя бакі і больша іх ніхто не бачыў акрамя Марылі, якая як раз выходзіла з прылеску ў пошуках ката.
Мужчна! -ускрыкнула яна. Мужчына - будзьце мужчынай дапамагіце знайсці ката!
Ён азірнўся, паціснуў плячыма і пайшоў далей і знік ў тумане.

- Васіль не бярэ трубку, зараза, апошні раз казаў што выехаў з Карасіна, - прамовіў кіроўца Уазіка "буханкі".
- Можа ізноўку дзе стаў на трассе з ягоным карчом, - падмеціў пассажыр.
- Не дзіва калі ў Банкірскага рамантуецца, - сказаў трэці.
- А дзе за такія грошы ў нашым балоце лепш адрамантаваць можна? - запытаў кіроўца.
- Так, - адказалі мужыкі і закурылі.
- Дык што робім? Лазня топіцца, гарэлка стыне… У паветры з’явілася паўза.
- Ну пад'едзім на запраўку… яшчэ мо півам на "Кавярні" затарымся, а там і Васіль на сувязь выйдзе. Вырышыли мужыкі. Буханка ліха павярнула да паркоўкі.

Цёмныя вочы барэмэна зірнулі на нечаканых наведвальнікаў. Звычайна тут рэдка хто заходзіў.
Цемнае ёсць? - запыталі наведвальнікі.
Скончылася, - незадаволена прамовіў бармэн.
Забярыце сваю каву, - перавеў позірк бармэн на дзяўчыну якая сядзела за столікам у дальнім куце.
А хто гэта? - спытаў адзін з наведвальнікаў бармэна.
А самі спытайце калі цікава.
Мужчына падашоў у закуток да століка незнаёмкі.
Тая вытрывала яго доўгі позірк, узяла каву і зрабіла доўгі глыток.
Як вас зваць, - спытала яна ў незнаёмца падняўшы вочы насустрач позірку.
Той нічога не адказаў і дзеля спрытнасці захацеў падпаліц цыгарэту.
- А можна мне, - запытала дзяўчына.
У нас не кураць, - прамовіў бармэн голасам бібліятэкара з другога боку.
Мужчына стапануўся і схаваў цыгарэту.
А куды вы едзіце, -спытала дзяўчына.
Едзем з мальцамі адпачыць у лазні, хочаш паехалі за намі.
А я да славутага слабоцкага касцела не магу дабрацца.
О! - нечакана узрадваўся мужчына. Мы як раз едзем у той бок. Можам падкінуць.
Набіты уазік выруліў на шашу. Як цябе хоць зваць? - Янка…

Праз паўтары гадзіны мужчына з пляцакам з заплеччам выйшаў на шашу. Тройчы яго хацелі падвезці, але з студэнскіх часоў ён разлюбіў ездзіць аўтаспынам. Аўтаспын выклікаў непрыемныя ўспаміны звязанные з студэнскім часам. Ён не любіў узгадываць мінулае. Аднойчы і раз і назаўжды ён вырашыў усё забыць. Ніхто з яго знаёмых не мог дакладна сказаць была лі у яго сям’я, дзе і кім вучыўся. Здавалася што ён і сам не ўзгадаў бы мінулае.
Прайшоўшы трыцаць метраў па абледзянелай шышы ён пачаў хрыплаватае мяўканне з хмызняка побач з дарогай. Кот падумаў ён.  Звычайна ён ніколі нікога не шкадаваў, а сябе тым больш. Але сёння быў такі настрой, што яму захацелася дапамагчы кату. Дапамагчы сысці ў іншы свет па-людску, не самотна, а пад спачувальным поглядам жывой істоты. Пяшчотна падабраўшы скалечанае цельца ён асцярожна паклаў яго сабе у пляцак.
З гэтым пляцаком у яго было цэлая гісторыя, успаміны, якія адначасова і цешылі, і вярэдзілі душу. Гэты пляцак яму дала дзіўная дзяўчына, якая была ў ягоным жыцці самым дарагім чалавекам, захапіла ўсе ягоныя думкі і пачуцці, а потым гэтак жа раптоўна знікла, не пакінуўшы ані следу. Толькі гэты пляцак і адлюстроуваў сапраўднасць тых падзей, якія здаваліся цяпер прыгожаю мараю. Па шчырасці, ён пазней зразумеў, што тая дзяўчына была не адсюль, не з гэтай планеты, у яго было такое моцнае адчуванне. Ён узгадваў яе мяккае цела, надзвычай далікатную скуру, погляд гіпнатычных чорных вачэй, якія былі быццам тунэлі некуды зусім у іншыя прасторы, яе голас, які таксама рабіў дзіўныя рэчы са слыхам. Скалечаная істота ў пляцаку сцішылася і ўжо не дзерла душу сваім роспачным енкам.

Уазік прадзіраўся праз шчыльныя пласты тумана і ў кожнага з пассажыраў у галаве круціліся думкі пра нешта таямнічае, нязведаннае, але такое блізкае і знаёмае кожнаму. Раз пораз дарогу перабягаў лось. Часам выскокваў заяц. Бывалі і лісіцы.
- Нейкі заапарк, - падумала Янка. І мы ў ім галоўня персанажы.

Праз некалькі хвілін з тумана узнікла невядомая істота. Раздезрбанная жалезная туша разбітага на ласкуты невядомага аўтамабіля.. Кіроўца уазіка адпусціў газ. Моцна хістаючыся з пляшкай у руках адразу за разбітай тачкай пасярод тумана стаяў мужык як зомбі у адніг нагавіцах. Было відавочна што ён п’яны. Уазік спыніўуся. З акенца данеслася, Вам дапамагчы? У адказ яны пачулі гістырычная мармытанне…з якіх яны зразумелі.
- Яму ня трэба ісці ў школу…не нетрэба увогуле, што гэта дурніца ведае пра страх!
А потым чалавек з усяе моцы – аж зазвінела жалеза і ўвушшу, ляснуў па кабіне.
- Ну давай, давай, выхадзі! — зароў ён. — Толькі ты і я!” Мужыкі ва ўазіку абурана загаманілі пра тое, што трэба правучыць нахабніка. П’яны, п’яны, а розум губляць не трэба. З ім па-людску, а ён як скаціна. Паадчынялі дзверы і высыпалі мўкліва вонкі як гурт спецназаўцаў. Няўцямна акінуўшы позіркам мужыкоў, ён замахнуўся пляшкаю на бліжэйшага. Але амаль адразу нацэлены рэзкі ўдар ў галаву зваліў яго з ног. З носу лінула юшка і ейная яскравая чырвань абудзіла ў гэтых добрых жартаўлівых дзецюках драпежнасць. Як зграя хартоў яны кінуліся на яго ўсе разам, гатовыя разадраць ахвяру на лахманы.
Шчымлівы боль змусіў Янку ўмяшацца ў бойку, за якою яна спачатку назірала абыякава, не здольная пазбыцца адчування, што ўсё гэта адбываецца ўвосне. Ёй стала амаль фізічна балюча і яна нячутна папрасіла: “Спыніцеся, калі ласка…” І яе пачулі ў гэтым гвалце. Мужыкі адразу сціхлі, разгублена разышліся ў бакі. Янка схілілася над мізэрным целам, узяла галаву, якая нібыта належала закатаванаму фашыстамі партызану, сабе на калені.
—Я….я не баюся, — захліпаў ён, пускаючы з роту крывавыя бурбалкі. — Чуеш? Я не баюся. Ты мне верыш?
У ягоных словах чувалася вялізная палёгка і радасць.
—Веру, — яна пяшчотна правяла далонню па ягонай замурзанай у бруд і кроў галаве. 
Нехта з мужыкоў прапанаваў узяць яго з сабою ў лазню.  

Уазік паехаў далей. Праз пару кіламетраў фары знайшлі ў тумане яшчэ адзін чалавечы сілуэт.
- О гэта Васіль - здзівіўуся кіроўца. — Во куды яго занесла. Наш мясцовы дзівак, — здаецца, нават з нейкім гонарам сказаў ён Янцы.
Так самотна выглядала гэтая асабістая, незалежная постаць, што Янка папрасіла кіроўцу спыніцца, каб ёй выйсці. Яна проста адчула, што ейнай месца побач з тым паглыбленым у туман чалавекам. Яе проста зацягвала туды адчуваннем прызначанасці да менавіта гэтага месца, як калі пры складванні пазла рука нават несвядома нясе кавалачак туды, дзе ён мае быць.

Янка ачулася ад гаючага супакою, калі ейны новы знаёмец, з якім яны нават не сказалі ані слова, паторгаў яе за руку.
Мы прыйшлі.
Куды?
Развітацца з сябрам.
Яны выйшлі на бераг возера Паўночны Волас. Васіль дастаў невялікую рыдлеўку і пачаў капаць. Янка здіўленна назірала за гэтым прысеўшы на паваленная прашлагоднімі вятрамі дрэвам.

Перавеўшы дух змерзлымі пальцамі Васіль скінуў пляцак на землю. У імгненне нешта фыркнула ў ім і імкліва пранеслася ў яго паміж нагамі.
Жывы.

Павольна над празрыстым люстэркам Паўночнага Воласа скрозь гушчар тумана прабіваліся першыя промні сонейка якія асвяцілі дзьве чалавечыя постаці. Дык вось які ён слабодкаўскі касцел - прамовіла Янка, углядаючыся у гарызонт. Дык вось, хто падараваў мне пляцакам - падумаў мужчына.

пятница, 22 декабря 2017 г.

Браслав - любовь моя

Музыка А.Пахмутова. Слова Неизвестный.

Браслав - любовь моя,
Сосны средь синих фьердов
Волны свободы бегут без конца.
Браслав - любовь моя!

Видишь зарниц парад -
Отблески молний ярких;
Громом над нами из прошлого знак
Видишь зарниц парад!

Парус взмывает вверх!
Снова легенда Браслав!
Вновь вдохновляются жители здесь!
Парус взмывает вверх!

Молодость или смерть!
Viva in Letom
Солнцу свободы в Дривятах гореть!
Молодость или смерть!

Браслав - любовь моя,
Озеро до горизонта
Летом палаток будет не счесть.
Браслав - любовь моя!

Молодость или смерть!
Этого поколения клятва.
Солнцу свободы в Дривятах гореть!
Молодость или смерть!