пятница, 27 февраля 2015 г.

Па трассе P3 - М3


Стаў на трассе? Паляцеў рухавік? Мальцы за Ахрэмаўцаў заўжды прыйдуць на дапамогу…
Калі з рухавіком ўсё добра, калі поўны бак паліва і поўны бак юнацтва ў дарозе шмат аб чым можна падумаць, шмат да якіх істот дайсці.

 «Поунач сіці» астаецца за маёй спіной. Разам з калоннай цягачоў з Заходняй Еўропы рушым на поудзень. Трасса, што трэба, праз Ахрэмауцы і Разету, рвуся на сваём старэнькім бацькоўскім Шэўрале Сельварада 88 года. Кассетная магнітолла грае Чортава Вока. Надвор'е спрыяе. Толькі што скончыліся такія доўгачаканыя зімовыя канікулы і трэба было вяртацца ў студэнцкі Інтернат. Пустым ехаць нельга. Паліва сёння каштуе грошай таму еду не адзін. Поуны багажнік усялякіх рэчаў і поуны салон сябрукоў. У свеце фар, пачыаецца разам з новым днем, новая вандроўка.

У сталіцы сабраў группу, граем рок. Бульба рок. Назвы пакуль што няма, але гэта і не трэба. Трэба граць рок і як мага грамчэй. На пусты страўнік многа не найграешь, некалькі мяхоў бульбы и шмат сала – тое што захоўвае тваю творчасць. Да што, казцать што знайшоў дома, тое твае... Астатнее лёгка можна знайсці ў любой краме. Любімая гітара старанна схавана ў кофры, які абкручаны анучай. Мае сябрукі: Федзя і Рыта лепшае, што можна ўзяць з сабой у дарогу. Чатыры газдзіны цікавых размоў і бясконцы гарызонт прыгод – лепшае, што можна сустрэць на пуці.

Гэта тата паспрыяў. Кажа: - Пятро, ну бяры мой Сільварада! Мне не да спадобы пікап, а ты малады, для пачатку жыцця сама тое. Я спачатку ні як не хацеў браць амерыканскі аўтамабіль. У знаёмых немцы, японцы, французы ці нават шведы. Амерыканцаў у нашым гарадку не шмат. Зацікаўленнасць зааэкіянскай тэхнікай гэта па большасці панты - так мне калісць казалася. Ну можа жалеза і добрее, але ж, дзе рамантаваць? Дзе запчасткі набываць? Для чалавека свядомага праблем, на сам рэч, няма ні якіх. Як толькі ў гаражы з'яўляецца аўтамбіль з штата Мічыган, механізм адкрыцця “Дзікага Западу пачынае працаваць: пасля ўжо ні якіх праблем з абслугоўваннем.

З пачатку набываешь слоўнік, пасля пачынаешь рэзаць інтернет і форумы. У бібліятэку набываюцца кнігі па рабоце з кампутарам, інтернетам і рамонту. Знаемства з замежнымі аўкцыенамі і пляцоўкамі прыходзіць знамества з культурай. Набываешь першы СД-дыск з рокам. Недаверліва запіхваешь у старэнькі “Панасонік і здзіўляешся, не верыш сваім вушам - такога гуку раней ні колі не чуў. Пра Галівуд і кіно я ўжо не кажу. Часам здаецца, што мы ў нашай маленькай краіне ведаем пра “Штаты” больш, чым яны самі. Часам задаю сам сабе пытанне, чаго ў мяне больш Беларуса, ці Амерыканца? Джынсы? Ёсць! Аўтамабіль? Шэві… Пасля і гітару узяў у рукі – цікаўнасць спрыяе развіццю! Сеў і паехаў. Узяў гітару ў рукі і зайграў - гэта так па амерыканскі, ці можа ўсёж такі па беларуску?

Увесь амерыканізм, табе так здаецца, усталевываецца, калі ў дождж ты адзін прэшшася ў суседнюю веску, да знаемай дзеўкі. Першае каханне, а ты за рулем бацькоўскай тачкі, а з дынамікаў магнітоллы грае P.O.D., гэта як? Маладосьц! Сіла, адкрыццё! Драйв!

“Штаты” – бясконцая размова пра аўтамабілі. Генры Форд, Олдсмобіл з першай аўтаматычная каробкай і гэтак далей. “Штаты” – бясконцая трасса. Ранней – толькі напрамак, а сёння – высокаякасны хайвэй. Самы галоўны вынік – “Штаты” –  гата Драяв у жыцці. Напрамак – намаганне – дасягненне. Ўсё што не патрэбна даўно астаецца за бортам. Усе чым не карыстаюцца – ужо не Амерыканскае, ці не Беларускае?

Нашто вяртацца ў веску, калі у сталіцы ў цябе Драйв!? Нашто вяртацца ў краіну, калі за мяжой у цябе атрымаўся Драйв з немкай, ці нават з амерыканкай? Драйв у працы, Драйв у творчасці… Тое што трымаешь у руце павінна блішчаць ад ідэальнага становішча! Драйв! Разумеешь? Усё, што на свалцы – не што не зваязвае з амерыкай, жыццем і дравам. Калі гэта рэч, апынаецца ў руках прафессіянала, які з пачатку анучай змятае попіл – рэч адразу ж набывая забыты смысл.

Калі быў малы і акрамя Газманава і Алегравай ні чога у хаце не грала, у гэты час я любіў завітаць да дзеда. А ён мала таго, што вайну прайшоў, ад Менску да Будапешта, дык яшчэ і майстар на ўсе справы. Тады яшчэ машыны ў нашай сям'і ні воднай не было. Дзед першы паспрабаваў тэніку - спрытны Урал з каляскай. Заўжды ў выдатным стане, заўжды сеў і паехаў. Так вось, больш за ўсё і маніў гараж дзеда. Там было ўсяго і ў такім парадку ўсё на сваіх месцах. Я, малы шкет, разумеў, што не спытаўшы нельга браць нават цікавыя рэчы. Дзед ніколі не крычаў, заужды даваў патрэбныя інструмэнт. Задаваў пытнанні, для чаго, што планую зрабіць, а пасля даваў некалькі нарад. Гэта так па амерыканску, ці па Беларуску? Не глядзячы на узрост і веды ён з павагай і цікаўнасцю гутарыў з сваім шалёным унукам. Без розніцы, якую размову пачынуў дзед, мы адразу ж заціхалі і нерухомыя пачыналі слухаць яго цікавыя апавяданні. Пра жыцце, пра вайну, пра мужнасць і дабрыню. Толька сёння пачынаешь разумець, што прыпасы з цэлы мех усялякіх спраў, якімі заўжды можна заняцца трэба мець і мне, да што там - кожнаму.

Збаўляешь ход. Уважліва арыентуюсь па дарожных знаках. Аўтбанаў няма – карыстаемся тым, што бог паслаў. Напрамкі дарогі праходзіць наскрозь маленькіх гарадкоў і весачак. Як на далоні праз шкло бачыш навакалольная жыцце прыдарожных двароў. Снег схаваў, што мог, да вясны і адлігі. Сёе тое – бачная пратоптаная трапінка ці дым з дымахода печцы. Хтосці ідзе да крамы, хтосці да царквы ці па справах. Твая справа ехаць далей. Дзе становіцца пасвабодней трошкі дабаўляешь хуткасці і ляцішь да наступнага гарадка.

Пад коламі самы знаёмы маршрут у свеце. У кожнага ёсць такая трасса, якая праходзіць праз усё жыцце і сэрца. Амерцканцы, я ведаю дакладна, шмат песен напісалі пра свае трассы... Роут сіксты сікс.. Сёе тое пра Банівіль. Маямі Біч. У нас жа яшчэ ні адной песні не напісалі пра дакладную дарогу з месца ў месца. Не да таго было раней, каб караценькі трох-пяці гадзінны працяг дакументаваць у пачуццях. У такой справе на старым рухавіку, да на палёнай салярца натхняцца нечым. Якія пачуцці, калі прэшшся па калдобінах і ямах за цэглай, ці камбікормам на Базу? Для нататкаў, аб вандроўках трэба шмат маладосці і шмат паліва, а дакладней высокаякаснаяга, як і пачуцці.

З успамінаў, вон пра Пассат-унівірсал вядомаж напісалі. Дзе звычайны беларускі хлапец з поўным бакам саляркі на продаж праз мяжу катаўуся, а назад на заробленыя грошы поўны багажнік рэчаў да дому вез, ці на продаж, ці сябе. Вясёлая песня, цікавая. Адкуль пачуцці? Адкуль фальклёр і поўны бак маладосці? Усё дакладна проста, гэта добрая машына ў семьях з'явілася значна раней, чым добрая дарога па якой можна ехаць і пець. Дарога павінна быць як мара, а не як жах. Таму і не напісалі ні адной дарожнай песні, а пассат-унівірсал быў і во глядзіце і песьня зявіласая ад самага сэрца. Ну яшчэ шмат песен пра хлеб ёсць, пра калосся, пра сонейка і дрэвы. А пра дарогу яшчэ не.

Ужо пяць год, як па між маім гарадком і сталіцай зрабілі поўную рэканструкцыю. Пакрыцце толькі-толькі прыляцела з мар і аблокаў, на нашу зямлю. ДРСУ адпрацава ад самага сэрца. Па апошняму слову тэхнікі з сумленнем. І вось, сам таго не заўважая, пад рокат рухавіка губы пачалі нешта напяваць, як раз калі ля самага гарызонта праз хмары заблішчала ласкаве Сонейка.

Гонза, з мальцАмі рушыць.
У салоне тры вяселых сябрука
Праехалі яшчэ з пятнаццаць міль мы, па трассе Р3 и М3. Ха-ха
Па трассе Р3 и М3. Ха-Ха

Рука сціскае ў далонях кола і рухавік пяе мяхамі.
У сцюжу паліць печка у салоне, як саксафон за акіяна
Шмат весак не стае, без драйва ля трассы Р3 и М3 але.
Па трасае Р3 и М3 мы рушым.
Да мар амерыцы сваей.

Рухавік, рухавік
Спадарожнік, чараўнік
Ты нясі мяне далей
Дзе справы ёсць і мыры ёсць мае.

Ўсё што трэба для жыцця з сабой вязу палямі
Сяброў салон, багажнік поўны разнастайным
Ў жыцце ляцім, да новых мараў па трассе Р3 и М3 але.
Па трассе Р3 и М3 далей.

Са склону лягчэй пайшло вяселле.
Спрытней запеў наш саксафон
Без спеваў не жыцце, па новай трассе Р3 и М3 але.
Па трассе Р3 и М3 ляцім далей.

Рухавік, рухавік
Спадарожнік, чараўнік
Ты нясі мяне далей
Дзе справы ёсць і мыры ёсць мае.

Напрамкаў шмат,
Калі адзін, жыцце сваё не рушы
Схапі каўнер, і з вескі ў жыцце
Збягі, па трассе Р3 и М3 хутка.
Збягі па трассе Р3 и М3 даволі хутка..

Па трассе, ведаю дакладна
У харэчўні смак я утолю,
Жыццевы смак у справе той што
Праходіць праз усё жыцце
Праходіць праз усё жыцце
Па трассе Р3 и М3, але
Па новай трассе Р3 и М3 у працы уталю далей.

Рухавік, рухавік
Спадарожнік, чараўнік
Ты нясі мяне далей
Дзе справы ёсць і мыры ёсць мае.

Пасля апошняга куплета думкі сціхаюць. Сіла захаплення ад трассы і навакльных гарызонтаў, на некаторы час замірае ў раўнаваге. Рука цягнеца да магнітоллы і пераключае на радыё хвалі. Навіны, размовы карыспандэнтаў займаюць астатак вандроўкі.

Там у напрамку сталіцы мяне чакае мая выдуманая “Амерыка”, так сама як сапраўдная чакае кагосцьі у салоне самалета недзе над Атлантыкай. Паміж думкай і сапраўднасцю  тысячы міль усялякіх трасс і спраў, але значнасць аднолькавая – трэба рухацца ў напрамку свайго драйва у такт сваёй трассы Р3 и М3. 

Комментариев нет:

Отправить комментарий