пятница, 7 июня 2019 г.

Ліст

Шкада, што цябе не стрымаў летні лівень 
І ліпенскай ноччу на Струсцянскім заліве 
Запамятала ты чараўніцтва тых ліній 

Хваля, да якой прыемна крануцца рукамі
Пясок з паўсюль рассыпанным камнем
Дальагляд, які не змяняўся стагодзямі запар

Шкада, што цягнік не пацягне ізноўку
У то месца дзе гадзіннік спыняе свой пояс
Па стрэлцы, якога ўсё цягне на полюс

Што не адлюструе ў купэ вечарыну
Акно, дзе ўвесь час змяняюць карціну
І мы не прачнемся з рання ў абдымках

Позна - ноччу, праз усе коскі дайшоў, нарэшце, да кропкі
Адрас, пошта. Не хвалюйся, я не прысвячу табе больш ні радка, ні стомы
Ціха гукі па начах да мяне далятаюць рэдка
Скочуць літары - я пішу і не чакаю адказу ізноўку

Думкі - рыфмы. Святло засталося, засталіся гукі - астатнее сцерлась
Згасаюць лічбы, я тэлефанаваў, каб проста пачуць твой голас
Вершнік замер - у рэчышчы рацэ стала цесна
Абзы-грані, кахаю і не патрэбую узаемных пачуццяў

(вольны пераклад верша Письмо
 Александра Васильева)