понедельник, 4 ноября 2013 г.

Іспыт на здароўе


У Пятніцу будуць мяне круціць, вярцець, праз саломенку надуваць, а па секундамеры адлічваць як там у мяне ўсё герметычна, не спускае дзе ніць, не сіфоніць...

Ровар дадуць мне, усялякіх правадкоў панатыркаюць як на Вожыку...і скажуць... ну давай Круці (а меж тым нагрузку падкруцяць, каб цяжэй было)... калі мой арганізм будзе барахліць мяне чакае свабода, калі ж пада мной прагнуцца педалі і замкнуць датчыкі, а пад майкай праступіць літар S (суперменаўская з сіняй літарай і жоўтым фонам) тады чакаюць меня самыя, што ні на есць кірзавыя боты.

так бы хоць з браслаўскімі ў адной роце, а так гамон, вакол адні захопнікі, ні якага давера, стопудовая кругавая абарона... толькі Прыказ мяне зможа выратаваць...сціснуць зубы, залажыць за зубы свой язык...і толькі хітра прышчурыўшысь... выконваць абавязкі...

Левай, правай…Левай, правай

Нічога, мы і не такое праходзілі… пермаожам

Перавывучымся пацець па схеме – Хакі