Надовечы адзін сябар у
кантэксьце хаўтураў слушна заўважыў, што людзі развучыліся выяўляць свае
пачуцьці.
Яны сталі саромецца
паказваць нутраны стан іншым: "Цяпер жа не галосяць. Плачуць моўчкі,
душацца, зьнямелыя, згубіўшыя і словы патрэбныя, і мову, і нават саму патрэбу
выказвацца, спускаць пару, баючыся падацца камусьці ці то блазнамі ці то проста
шчырымі, а значыць нібыта слабымі..."
У мяне на гэты конт таксама ёсьць успамін. Калі мы зьбіралі фальклёр у
Чашніцкім раёне, дык у аднэй хатцы спаткалі бабулю родам з Палесься. У старой
быў сшытачак, у каторым былі запісаныя назвы ўсіх песьняў, што яна ведае
напамяць, больш за 200! Але справа ня ў гэтым. Яна распавядала, што ў часы
ейнае маладосьці людзі не саромеліся ісьці з працы і сьпяваць. А песьня, як
вядома, адкрывае чалавека, робіць яго шчырым. Ціперака, калі ты сьпяваеш, дык
выснова чамусьці гэткая: альбо пьяны, альбо дурны.
Гэта дужа кепска - трымаць камяк у сабе. Бо камяк, як сьнежная куля,
паступова пачынае расьці. І сам таго не заўважыўшы, ты можаш зьнікнуць у акіяне
забабонаў грамадскае думкі ды суцэльнае беспачуцьцёвасьці.
З.Ы. Дзякуй небу, што ёсьць сябар, зь якім можна параўсьці на ўвесь лес,
і скінуць зь сябе абалонку сур'ёзнасьці й пыхі. Чаго і вам раю рабіць
перыядычна.
Праект думкі.
За чалавека кажа дзея, а ня слова.
Комментариев нет:
Отправить комментарий