Так как я в принципе
практически ничего не знаю о типографии всем техпроцессе, то главная задача
изучить, вкусить. Все слушать, помалкивать и успевать записывать. Как звать? А
вы в каком отделе работаете? А что делаете? А что самое главное? Особенности тонкости.
Тут все по серьезному
и надо хорошенько изучить предмет,
матчасть и людей. CMYK, пантоны, высечка, УФ лакіроўка :)
Хлопцы,
гэта самае, ДА... можа на мікрагофракартоне кашыроўку зробіце, з высечкай, а? Ага
і гэта слухайце ў вас каландр я неяк чуў ёсьць, можа разок прагоніце ўвесь
тыраж пятьсот тыш, нам другога варыянту і ня трэба, хопіць і так.
Сёння яшчэ так сабе, а ўчора. Мала таго што пешам тры кілометра шпацэраў на працу, так і на Субботнік аўтаматычна папаў (Панядзельнікавы субботнік і такое бывае, ДА). Да
абеда аббег прадпрыемста, а пасля з ўсім бамондам на паветра - рабіць
ландшафтны дызайн і азеляненне. І ведаешь што? Я быў уражаны. Ўсё кіраўніцтва з
кожнага адзелу, адзін перад адным ледаколілі стаханаўскім рытмам. Жанчыны не
адставалі: граблі, сажанцы, шлангі з вадой кантралявалі, метляносілі і падмяталосілі. І былі МАЗЫ. Сапраўдныя дваццацетоннікі, зямля кашне так сабе, па
большасці бруд да асфальт, але і так добра. Трэба адзначыць, што быў і торф. На што “левыя”
да “недалекія” чуткі сразу пусцілі: глядзіці гаўна прывезлі, яго нам толькі і
не хапала.
А
ўвогуле дзень можна была падзяліць на две часткі. Да штурвала тэнікі і пасля.
Калі з пачатку час адлічваўся ад гадзінніка, то пасля, як быццам засасала ў
машыну часу. Правліўся ў эпіцэнтр працы. Працаваў як трэба. Рукі некалькі разоў
нагрузка свадзіла. Што рабіць, калі зімой нават снегавой лапаты не крануўся, а
восень без палявых работ, а лета без уборкі ўраджаю. Дэмакратыя, лібералізм - тьфу! Толькі алоўкі, папера да
талеркі з шклом нагружай у сталоўках ВНУ.
Маленькі,
мясцовы матаблок на той дзень зрабіў мяне ШЭФАМ. Што рабіць, калі частка майго
жыцця прашла паміж з яго братам. На чацвертай з заблакіраванным дыфферэнцыялам
я пад нагрузкай рабіў “первабытную” лагісціку. Як "Варьят МАКС" рассякаў прастранства, паскорваючы працу і фронт запланаванага. А як прыемна была ў адзін моманд адчуць такі не знаёмы, але блізкі кожнаму "Драйверу" сіндром
кіроўца. Калі ты падганяешь тэхніку, а пасля стаішь і нерухома чакаешь, паліш папіроскі, адплеўваючы паганы тытунь некуды ўбок, пакуль
другія накідваюць у Кузаў, а пался скідваюць. Але мы не такія, як накідвалі,
так і скідваў сам, пасля пракручваў ручны пускач і з поўным кузвам ляцеў на
дапамогу пад самы гарызонт, пляцоўкі прадпыемства.
Дзень
зацянуўся, але як толкі зрабілі ўсё на вуліцы хуценька збеглі ў памяшканне, дзе як трэба чакаў
накрыты "шэфскі" стол. Пасля забраўуся некуды убок, ціхенька набіваў бакі і слухаў, слухаў.
На прыканцы дня і можна была дамой. Спадарожнікам, пасля пехатой праз квартал да хаты, як з якога забытага вяселля… сонейка праз хмары так сама падымала настрой. Чаго чаго, а такога першага працоўнага дня я не меркаваў.
На прыканцы дня і можна была дамой. Спадарожнікам, пасля пехатой праз квартал да хаты, як з якога забытага вяселля… сонейка праз хмары так сама падымала настрой. Чаго чаго, а такога першага працоўнага дня я не меркаваў.