четверг, 25 января 2018 г.

Першы зубр

Сігнал і трэцяя адразуж перадача
Пакуль краіна ціха засынала
Чырвонай зоркай праглыналі гарызонт
У якой мальцЫ праз Дакар імчалі
Нібыта на танцы праз калгасны плот.
Механік рэжа па жывому бензапровад
А штурман дапамагае разматаць з "тэхнічкі" трос
А "маны", "татры" ўсё праносяцца галопам
У рамонце трэба спрытнасці хутчэй чым Чорт
І Маз iзноўку залязгаў капытом гумовым.
Чырвоны Зубр, хістаючыся моцнай грывай
Пеў дызелем сваім пра край блакіт
Дакару падабаўся спеў даволі незнаемы
І прапускаў Зубра далей Ён
Відаць адчуў у спеве карані свае.
Кіроўца моцна сцісківае кола ад напругі
Пот вочы засцілае туманам навальніц
Дажджа бы тут і леса прырода ўрадзіла б
Маз над абрывам на хвіліну узляцеў
І праз імгненне пайшоў уніз…
Нічога абышлося, паспеў кіроўца ўдарыць у тармаза
Далей прышлося "татру" праз бок на колы ставіць
Калі патрэбна дапамога хвіліна мае кошт жыцця
І даванулі далей ізноў барханы размінаць,
Да фініша паспець хаця бы сёння.
Трэск фотакамер, пытанні, стома
Калі мы Зубраня па дзюнах гналі ў попел
Азер міраж дапамагаў застацца на шашы,
І Маз Магутны пераадоліў Дакара Велічную постаць.
У гонар падымаю келіх цёмнага!
Нарэшце з перамогай усіх!

Комментариев нет:

Отправить комментарий