воскресенье, 24 января 2021 г.

Карасік Тарасік

рыбак усё марыць аб паклёўцы, але карась за ўсіх спрытней

на сувязі з кожным рыбаловам: я тут, я там, ну што цягні, мяняй чарвя, давай смачней. Дадай у давесак і падкормкі, каб мець на ўвазе, адкуль спаборніцтва ў наступны раз пачнем! 

Як толькі бок з вады, каб захапіць ў далонь мяне, раблю з кручка ў ваду скачок і на свабодзе! І будзе дзень, трымаю слова - з прудка ў садок, а далей на талерку гаспадыне, ці байкі бавіць з кацяня ля ганка, ці грэць бакі ў марлёвым гамаке пад грэткім сонцы, прабач але не сёння, годзе!

Надвор'е не спрыяе не ведаю, чаму, па гараскопе рыбка, дакладна так, але ад подыху паветра і вострых кіпцюроў на лесцы дзікавею, прабач мне сёння нельга ну ні як з прудка, карасік я па прозвішчу Тарасік ну да сустрэчы ў наступны разік! Падкорма хопіць і сям'і маей, пакуль надвор' е і спакой знайдуць адзін аднога, чарвей забрасвай часцей, я тут, я там, падкорма сыпані ну да сустрэчы знікаю у цемры!

Комментариев нет:

Отправить комментарий