Нібыта набыта роспаччу
амшарамі навалініц
крочу сцежкай зорнаю
багны вачэй таямніц.
Супрацьлегласць,
жаданне праз стому,
спаткане, горач,
крык навальніц...
Спадарожніца часа,
Спадарожнік ядлоўца і ялін.
Нібыта набыта соррамам
за продкаў іспыт,
быць сабе варогам
блукаць па мяжы.
Супрацьлегласць,
кранае час палонам,
вяртанне, роспач,
без спеваў зарніц...
Спадарожніца мар.
Спадарожнік дубоў і галін.
Нібыта набыта радасцю
новага адкрыцця
ад ганка невядомага
выратаванне жыцця.
Супрацьлегласць
бъе сэрца і лязгае
зорка пасялілася ў ім
паўночная, бясконцая...
Адзіная спадарожніца
багны вачэй таямніц.
Комментариев нет:
Отправить комментарий