воскресенье, 29 сентября 2013 г.

Глыткі гарбаты


Прыехаў... лег на лаўку. Хмары на блакітным небе недзе далека ціхенька шлі на Захад...

Як хороша... Ўсё цела як струна музычнага інструмента была нацянута ва ўсю дліну на драўляным грыфе. Заплюшчыў вочы...

Чаго жадаць яшчэ больш у гэтае імгненне, я не ведаў… Хіба што мець магчымасць падзяліцца... Напэўна так – падзяліцца…

Нерухома, не адважваючыся варухнуцца, імгненні прыляпілі, скавалі мяне…

-          Нарэшце Добра! – праляпятаў сам сабе. – Хопіць!
Праз некалькі хвілін летуцення адарваўся ад лауцы... На Захадзе, над самым паўвостравам Сонейка падходзіла да закачэнню свайго візіта па паграмме "сёнішні дзень". Рукі залезлі ў торбу. Во! Тое што трэба - металлічны тэрмас заліты да краёў цудадзейнай гарбатай...

Нават тут, ля гэтага вадаёма можна шукаць "Дзэн сілу" і "Дзэн супакой". Які чалавек такая і сіла. Разважаў пра сабе карыстаючыся скарбонкай.

 Кароткімі глыткамі гарбата дадавала цеплыні гэтым пяці хвілінам цуду... Ну што Сонейка, дабранач, да пабачэняяя... Яно як быццам зразумела, аб чым я разважаў і міргануўшы чырвоным Ярылам у апошні раз і знікла за гарызонтам.


Яшчэ шмат часу, шмат, каб дабрацца да хаты. Пасля такога, хоць на край света, так, хоць на край…

Комментариев нет:

Отправить комментарий