понедельник, 6 июля 2020 г.

Не разумею сяброў

Не разумею сяброў, ніббыцам дзікі між дуброў і прастораў. Ні слова, ні скаргі, ні тэмы, ні мэты, ні мары, ні чутна ні якай. Не разумею сяброў хоць і сам дзікаваты.

Не разумею бацькоў, хоць шмат часу знаёмы. Ні колер, ні форма, ні рэчы, ні погляд, праз час без яднання даверу, а ўсё больш з дакорам. За тое чаго не было, за тое што планаў няма і на тое.

Не разумею братоў, хоць адчуваю што думкамі згодны. У кожнага промень праз сэрца ў свет. І зараз кожны на 100 адсоткаў свой дах будуе.

Не разумею на працы людзей. Ні дробязяў, плётак, ні скарг на жыццё якое трымаюць у сваіх жа далонях. Пра лепшае ў вогуле марыць адзін із пяцер, а марыць аб чымсці вышэй папяццот, амаль без сэнсоўна.

Не разумею самога сабе ўсё у марах, што шчасце недзе далёка. Аппаліўшы скуру далоняў не зразумець, што свет унутры і трэба часцей, адпускаць, паглыбляцца ў вандроўку.

Усадьба и лошадки @nakvasy
Обьектив #юпитер37а
#belarus #horses #vetliva #belkraj #upiter37a

Комментариев нет:

Отправить комментарий